Вадзім Яўгенавіч Сідаровіч (нар. , г. ) — беларускі вучоны у галіне заалогіі і экалогіі. Доктар біялагічных навук (1997). Прафесар (2007).

Біяграфія У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1985—2015 гадах працаваў у Інстытуце заалогіі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэрыялогіі, эвалюцыйнай экалогіі і папуляцыйнай біялогіі драпежных жывёл, заканамернасці эвалюцыйнага станаўлення і функцыянавання ў сучасных экасістэмах. Таксама ў іх даецца аналіз супольнасці пазваночных драпежнікаў і іх ахвяр у ландшафтах Паазерскага зледзянення.

Мае сядзібу ў Налібоцкай пушчы, дзе праводзіць свае даследаванні ваўкоў, рысяў ды іншых хрыбетных жывёлnews.tut.by .

Працы Норки, выдра, ласка и другие куньи. — Мн., 1995; Куньи в Беларуси: Эволюционная биология, демография и биоценотические связи. — Мн., 1997; Тропы, сцежкі, знакоўкі, логвішчы і іншыя адзнакі сысуноў Беларусі. — Мінск:Чатыры Чвэрці, 2025. — 512 с.: іл. Reading mammal activity signs. — Мінск:Чатыры Чвэрці, 2024. — 458 с.: іл. Naliboki Forest. Land, Wildlife and Human. — Мінск:Чатыры Чвэрці, 2020. — 1398 с., у трох тамах: іл. Reproductive biology in grey wolves Canis lupus in Belarus: Common belief versus reality. — Мінск:Чатыры Чвэрці, 2019. — 223 с.: іл. Behaviour and ecology of the Eurasian lynx. — Мінск:Чатыры Чвэрці, 2022. — 342 с.: іл. Analysis of vertebrate predator-prey community. Studies within European Forest zone in terrains with transitional mixed forest in Belarus. — Мінск:Tesey, 2011. — 735 с.: іл. Badger and Raccoon dog in Belarus. Population studies with implication for the decline in badgers. — Мінск:Чатыры Чвэрці, 2017. — 163 с.: іл.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Налібоцкая пушча: аб гэтым тэрэне і ягоных жыхарах — краязнаўчы блог Вадзіма Сідаровіча Zoology by Vadim Sidorovich — навуковы блог Вадзіма Сідаровіча

Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах