Яўген Антонавіч Сідаровіч (, Беразіно, Мінская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, экалогіі, інтрадукцыі раслін і ахове навакольнага асяроддзя. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1978).

Біяграфія Скончыў Мінскі тэхналагічны інстытут (1952). З 1965 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (ад 1971 намеснік дырэктара, ад 1976 дырэктар, з 1997 загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па тэарэтычных асновах эколага-фізіялагічнага маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысловых цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення. Выявіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць раслінных комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі. Распрацаваў матэматычную мадэль прадукцыйнага працэсу хвойных экасістэм.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (1978)

Творы Функционирование лесных фитоценозов в условиях антропогенных нагрузок. Мн., 1985 (разам з Ж. А. Рупасавай, Я. Р. Бусько); Экологический мониторинг лесных ландшафтов Белорусси. Мн., 1988; Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у супрацы); Радиционно-тепловой режим лесов Беларуси в условиях техногенной среды. Мн., 1997 (разам з Ж. А. Рупасавай, Я. Р. Бусько).

Літаратура

Спасылкі

Памяці вучонага: СІДАРОВІЧ Яўген Антонавіч // НАНБ Яўген Антонавіч Сідаровіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Геабатанікі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі