Шчо́рсы (, ) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Шчорсаўскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўночны ўсход ад Навагрудка.

Шчорсы — адна з колішніх рэзідэнцый магнацкага роду Храптовічаў.

Назва Паводле беларускага географа В. Жучкевіча, Шчорсы ад прозвішча Шчорс — С. 414.. У гэтым рэгіёне (Стоўбцы, Задвор'е) сапраўды неаднаразова фіксавалася прозвішча Шчорсhttps://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=B&w=22br&rid=B&search_lastname=szczors&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1&rpp1=&ordertable=.

Гісторыя Першыя звесткі аб Шчорсах датуюцца 1265 годам і звязаны са стварэннем Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыраПа словах старшыні адзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марыны Шабановіч. Гл.:

Паводле падання, у XIV ст. (магчыма, з 1386) у Шчорсах існавала праваслаўная царква, якая па заключэнні Берасцейскай уніі (1596) стала грэка-каталіцкай. Старажытнасць бажніцы пацвярджае царкоўны дакумент, датаваны 1627 годам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1758 старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 па фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы мелася багатая бібліятэка, якая ўключала ў сабе не менш за 10 тысяч тамоў (па некаторых звестках — каля 20 тысяч).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчорсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У пачатку XIX ст. тут адкрылася грэка-каталіцкая парафіяльная школа. Па скасаванні уніі (1839) расійскія ўлады ліквідавалі гэту адукацыйную ўстанову, новая школа з’явілася ў Шчорсах толькі каля 1866. У другой палове XIX ст. у вёсцы было 156 двароў, дзейнічалі шпіталь і школа.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны бібліятэка была перададзена на часовае захаванне Кіеўскаму ўніверсітэту (1913). Падчас вайны дварцова-паркавы комплекс, як і самі Шчорсы, пацярпелі ад ваенных дзеянняў. У 1915 праз вёску праходзіў фронт: у маёнтку — нямецкія войскі, за Нёманам — расійскія. У ходзе баявых дзеянняў большая частка будынка дварца згарэла, як і абодва флігелі. Засталіся толькі сцены.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета.

У 1941 годзе, падчас Вялікай Айчыннай вайны, вёска была акупавана нямецкімі войскамі. Шчорсы былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыяту Остланд. У 1943 годзе немцамі былі расстраляныя 43 мірныя жыхары. Каб ушанаваць памяць аб іх, у цэнтры аграгарадка быў усталяваны помнік.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2008 годзе налічвалася 286 двароў, вёсцы Шчорсы быў прыданы статус аграгарадка.Щорсовский сельский исполнительный комитет

Насельніцтва

Славутасці Бібліятэка Храптовічаў (XVIII ст.) Сядзіба Храптовічаў (XVIII—XIX стст., палац не захаваўся) Фальварак Мураванка (2-я пал. XIX ст.) Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (1770—1776, колішняя грэка-каталіцкая)

Страчаная спадчына Шчорсаўскі палац Храптовічаў (1770—1776) пацярпеў у Першую і Другую сусветныя войны, пасля чаго яго зруйнавалі савецкія ўлады. Цяпер ад палаца засталіся толькі падмуркі.

Вядомыя асобы Антон Юзаф Глінскі (1817—1866) — польскі пісьменнік. Васіль Васільевіч Моніч (1874—1929, Харкаў) — вучоны ў галіне паравозабудавання, прафесарМоніч Василь Васильович — Енциклопедія Сучасної України . Янка Нёманскі (1890—1937) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч. Кастусь Шышэя (1921—2004) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.

Крыніцы

Літаратура

Храптовіч-Буцянёва В. А. Злом: (1939―1942): успаміны [пераклад Таццяны і Яўгена Лецкаў; прадмова Я. Лецкі]. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 275 с. — 500 экз. ISBN 978-985-7007-23-3

Спасылкі

в. Шчорсы на Radzima.org Шчорсы на сайце «Глобус Беларуси» Прагноз надвор’я ў в. Шчорсы

Катэгорыя:Шчорсаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна