Андрэй Шамрук (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», а ў другой палове 2012 года стаў трапляць у асноўны склад. У сезоне 2013 таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 года ў кубкавым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» атрымаў траўму і больш да канца сезона на полі не з’яўляўся.
У сезоне 2014 амаль не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2015 вярнуўся на поле, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і з замены. У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»1-я лига. “Орша” Разумова. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агентаКлопоцкий и Шемрук стали свободными агентами.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у клуб «Смалявічы-СТІ», з якім у сакавіку падпісаў кантрактБурый, Кац и Шемрук пополнили ряды "Смолевичей-СТИ". У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове смалявічцаў і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2018 года стаў іграком «Мінска»"Минск" подписал Андрея Шемрука. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, аднавіўся ад яе ў жніўні, з кастрычніка зноў стаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубамШемрук подписал новый контракт с "Минском". У другой палове 2019 года стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна.
У студзені 2021 года перайшоў у «Віцебск»Андрей Шемрук перешел из "Минска" в "Витебск", дзе трывала замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клубПосле Каленчука и Янушкевича "Витебск" покинули Шемрук и Музыченко. Хутка пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клубаКолпачук и Шемрук подписали контракты с брестским "Динамо". Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі».
Міжнародная кар’ера У жніўні 2013 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Іспаніі.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 25 3 2012 Д1 Брэст 17 0 2013 Д1 Дынама 13 0 2014 Д1 Дынама 4 0 2015 (1) Д1 Дынама 13 0 2015 (2) Д2 Баранавічы 13 0 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 16 3 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 28 1 2018 Д1 Мінск 8 0 2019 Д1 Мінск 17 0 2020 Д1 Мінск 7 0 2021 Д1 Віцебск 24 0 2022 Д1 Дынама 27 1 2023 (1) Д1 Дынама 11 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр