Вулканал, Volcanal — алтар бога агню Вулкана ў Старажытным Рыме на форуме.

Вулканал лічыўся адным з найстарэйшых свяшчэнных збудаванняў горада, па меркаванні ПлініяPlin. nat. 16, 86, 236, яго заснаваў сам Ромул, а алтар узвёў Ціт ТацыйVarro ling. 5, 74. Свяцілішча размяшчалася на некалькіх узроўнях ад падножжа Капітолія да плошчы форума і было месцам сходаў. Храм Вулкана з III стагоддзя да н.э., як бажаства, звязанага з агнём і пажарамі, знаходзіўся па-за межамі памерыя, на Марсавым поліFreyberger K. Das Forum Romanum. стар. 18.

Літаратура Filippo Coarelli, Guida archeologica di Roma, Verona, Arnoldo Mondadori Editore, 1984.

Катэгорыя:Рымскі форум