«Бура і націск» () — перыяд у гісторыі нямецкай літаратуры (1767—1785), звязаны з адмовай ад культу розуму, уласцівага класіцызму, на карысць максімальнай эмацыйнасці і апісанню крайніх праяў індывідуалізму, цікавасць да якіх характэрна для прадрамантызму. Назва літаратурнага руху ўзыходзіць да аднайменнай драмы нямецкага пісьменніка Фрыдрыха Максіміліяна фон Клінгера. Пісьменнікаў, якія адносілі сябе да руху «Буры і націску», завуць шцюрмерамі (ням. Stürmer — «бунтар, буян»).
Ідэолагам гэтага бунту супраць рацыяналізму выступіў нямецкі філосаф Іаган Георг Гаман, які падзяляў погляды французскага пісьменніка і мысліцеля Жан-Жака Русо. Дзеячы «Буры і націску» высока шанавалі перакладныя п'есы Шэкспіра, Асіянавы паэмы і «прыродную» паэзію англічаніна Юнга. У гэты ж час у Еўропе ўзнік новы літаратурны рух, названы сентыменталізмам. Яго прыхільнікі, як і шцюрмеры, выступалі супраць рацыяналістычных пастулатаў класіцызму.
Вядомыя прадстаўнікі «Буры і націску» Іаган Георг Гаман (1730—1788) Генрых Вільгельм фон Герстэнберг (1737—1791) Генрых Леапольд Вагнер (1747—1779) Іаган Готфрыд Гердэр (1744—1803) Іаган Вольфганг Гётэ (1749—1832) Якаб Міхаэль Рэйнхальд Ленц (1751—1792) Фрыдрых Максіміліян Клінгер (1752—1831) Готфрыд Аўгуст Бюргер (1747—1794) Крысціян Фрыдрых Даніэль Шубарт (1739—1794) Фрыдрых Шылер (1759—1805)
Катэгорыя:Літаратура Германіі Катэгорыя:Рамантызм