Сінопэ () — нерэгулярны натуральны спадарожнік Юпітэра з рэтраградным рухам. Адкрыты ў ліпені 1914 года амерыканскім астраномам Сетам Барнсам Нікалсанам у Лікскай абсерваторыі. Названы ў гонар німфы Сінопы са старажытнагрэчаскай міфалогіі. Спадарожнік атрымаў імя ў 1975 годзе, да гэтага выкарыстоўвалася толькі пазначэнне Юпітэр IX. У перыяд з 1955 да 1975 года спадарожнік часам называлі «Гадэс». Сінопэ была самым знешнім з вядомых спадарожнікаў Юпітэра да адкрыцця ў 1999 і 2000 гадах 12 спадарожнікаў планеты, два з якіх могуць аддаляцца ад Юпітэра далей за Сінопэ.

Гл.таксама Спадарожнікі Юпітэра

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Carme Profile by NASA’s Solar System Exploration David Jewitt pages Вядомыя спадарожнікі Юпітэра (Скот Шэпард)

Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Нерэгулярныя спадарожнікі Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1914 годзе