Цыяноз, Сінюха ( — цёмна-сіні + -ωσις) — сінюшная афарбоўка скуры і слізістых абалонак, абумоўленая высокім утрыманнем ў крыві адноўленага гемаглабіну. Сінюшнасць, абумоўленую трапленнем ў кроў фарбавальнікаў або адкладаннем ў скуры розных рэчываў, называюць псеўдацыянозам. Сапраўдны цыяноз з'яўляецца сімптомам гіпаксеміі (агульнай або лакальнай). Ён з'яўляецца пры канцэнтрацыі ў капілярнай крыві адноўленага гемаглабіну больш за 50 г/л (пры норме да 30 г/л). Больш выразна выяўляецца ў хворых на поліцытэмію, а пры анеміі цыяноз з'яўляецца, калі больш за палову гемаглабіну робіцца адноўленым.

Гл. таксама Акрацыяноз

Літаратура

Катэгорыя:Дыханне Катэгорыя:Сімптомы захворванняў чалавека