Іван Іванавіч Сіняўскі (, в. Жажэлка, цяпер , Мінская вобласць — ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1941). З канца 1942 г. — сувязны Смалявіцкага падпольнага райкама партыі, з красавіка 1943 г. — партызан атрада імя В. Чкалава ў брыгадзе «Смерць фашызму». Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага РАНА, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна. З 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, у 1953—1983 гг. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Жыў у Жодзіне. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 г.
Творчасць Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце «Шлях калектывізацыі» пад час вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962), «Марка» (1969) і аповесць «На правым флангу» (1964). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989), раман «Дарога на Замлынне» (1980), раман «Вярыгі» (2001).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны