Міхаіл Ерамчук (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе старшым трэнерам узбекскага клуба «Бухара».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў рэчыцкім клубе «Ведрыч-97», дзе гуляў з перапынкам да 2004 года. Пасля паспяхова гуляў за сталічны МТЗ-РІПА і бабруйскую «Белшыну». У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», па заканчэнні сезона 2012 пакінуў наваполацкі клуб і завяршыў кар’еру футбаліста.

Трэнерская кар’ера У чэрвені 2013 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера рэчыцкага «Ведрыча-97». За кароткі час яго трэнерства рэчыцкі клуб падняўся з канца турнірнай табліцы ў сярэдзіну. У ліпені 2013 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам Аляксандра Бразевіча, застаўся старшым трэнерам клуба. Пазней стаў старшынёй рэчыцкага клуба.

У сакавіку 2015 года Аляксандр Бразевіч звольніўся з клуба, у выніку Ерамчук перад стартам Першай лігі стаў галоўным трэнерам каманды. Праз праблемы з фінансаваннем «Рэчыца-2014» страціла асноўных ігракоў, і каманда хутка апынулася на апошнім месцы. У другой палове сезона гульня наладзілася, аднак рэчыцкі клуб так і не здолеў пакінуць апошні радок табліцы, а па заканчэнні сезона стала вядома аб расфарміраванні клуба.

У пачатку 2016 года згадзіўся ўзначаліць адроджаную каманду «ДБК-Гомель», якая складалася ў асноўным з былых ігракоў «Рэчыцы-2014», аднак у апошні момант клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе. 1 ліпеня 2016 года Ерамчук быў прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Тарпеда», якое ўзначальваў да канца сезона 2016, пасля чаго пакінуў каманду.

З 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб мінскага «Энергетыка-БДУ», пакінуў клуб у чэрвені 2021 года і далучыўся да ўзбекскага клуба «Сагдыяна». У пачатку 2024 года перабраўся ў трэнерскі штаб «Бухары» і таксама стаў трэнерам у алімпійскай зборнай Узбекістана.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2008 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2005, 2008, 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Трэнеры ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Магілёў