Ганна Аўстрыйская (, ;  — ) — каралева Францыі, жонка (з 18 кастрычніка 1615) караля Францыі Людовіка XIII. Эпітэт «Аўстрыйская» азначае толькі прыналежнасць да дынастыі Габсбургаў, аўстрыйскай па паходжанні.

Біяграфія Дачка іспанскага караля Філіпа III, спрабавала праводзіць праіспанскую палітыку. Падтрымлівала змовы супраць Рышэльё. Шлюб Людовіка і Ганны 23 года быў бяздзетным, і толькі ў 1638 і 1640 гадах, пасля некалькіх няўдалых цяжарнасцей у Ганны, нарадзіліся іх два сына, будучыя Людовік XIV і Філіп I Арлеанскі.

У 1643—1651 была рэгентам пры малалетнім Людовіку XIV, фактычна ж дзяржавай кіраваў Дж. Мазарыні, прызначаны ёю першым міністрам. У 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, калі Людовік XIV стаў кіраваць самастойна, Ганна сышла ў кляштар Валь-дэ-Грас.

Сканала 20 студзеня 1666 года ад рака грудзей.

Ганна Аўстрыйская ў літаратуры Адносіны Ганны Аўстрыйскай і Людовіка XIII сталі адной з сюжэтных ліній знакамітага рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Тры мушкецёры». У яго працягах «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, або Дзесяць гадоў пасля» Ганна Аўстрыйская таксама адна з дзеючых асоб. У апавяданні англійскай пісьменніцы Эвелін Энтані «Каханне кардынала» таксама згадваецца Ганна Аўстрыйская. Пра Ганну таксама ідзе гаворка ў гістарычных раманах Георга Борна «Ганна Аўстрыйская, або Тры мушкецёры каралевы», Шарля Даляра «Першае каханне Ганны Аўстрыйскай» і Жульеты Бенцоні «Спальня Каралевы» з серыі «Дзяржаўныя таямніцы».

Літаратура Thea Leitner. Habsburgs verkaufte Töchter. 8. Auflage. Piper, München 1999, ISBN 3-492-21827-X. Anka Muhlstein. Königinnen auf Zeit. 1. Auflage. Insel, Frankfurt am Main 2005, ISBN 3-458-34832-8.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Рэгенты Францыі Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы Катэгорыя:Прынцэсы Іспаніі Катэгорыя:Інфанты Партугаліі Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія