Юрый Кендыш (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Жальгірыс» з Вільні. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2021).

Клубная кар’ера Гуляў за пастаўскі ПМЦ, мінскі МТЗ-РІПА (пазней — «Партызан»).

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жніўні 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў падмаскоўных «Хімках»Юрий Кендыш отправился на просмотр в «Химки», але не падышоўКендышу не удалось заключить контракт с «Химками» і хутка падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»Юрий Кендыш перешел в «Славию-Мозырь».

У студзені 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У «Дынама» не быў трывалым іграком асновы, але нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2014 года папоўніў склад дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»Кендыш перешел в литовский «Тракай». У складзе «Тракая» стаў трывала выступаць у асноўным складзе. Па выніках сезона 2014 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Літвы.

У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у стан чэмпіёна Літвы — віленскага «Жальгірыса»Юрий Кендыш отправился на просмотр в «Жальгирис». Пасля паспяховага прагляду ў лютым 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубамЮрий Кендыш подписал контракт с чемпионом Литвы (ФОТО). У складзе «Жальгірыса» стаў адным з асноўных ігракоў і дапамог клубу выйграць чарговае чэмпіёнства.

Падрыхтоўку да сезона 2016 пачаў у складзе «Жальгірыса», але ў лютым прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантрактЮрий Кендыш стал игроком БАТЭ. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У маі 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У першай палове 2017 года трывала гуляў у аснове барысаўчан, аднак улетку, пасля прыходу каманду Станіслава Драгуна, стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму «Шэрыфу»БАТЭ отдал Кендыша в аренду «Шерифу». Разам з «Шэрыфам» стаў чэмпіёнам Малдовы, выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У снежні 2017 года стала вядома аб пераходзе Кендыша ў «Шэрыф» на трывалай аснове«Шериф» выкупил у БАТЭ права на Юрий Кендыша. У складзе ціраспальскай каманды яшчэ два раз стаў чэмпіёнам краіны, а ў 2019 годзе з 13 галамі стаў таксама найлепшым бамбардзірам турніру.

У лістападзе 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Юрий Кендыш стал игроком «Шахтера». Дапамог каманде па выніках сезона 2020 стаць чэмпіёнам краіны. У пачатку 2021 года стаў капітанам «Шахцёра». Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з чэрвеня выбыў з-за траўмы, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку і зноў разам з камандай стаў чэмпіёнам Беларусі.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Шахцёрам» быў разарваныЮрий Кендыш покинул «Шахтер», і неўзабаве паўабаронца стаў іграком латвійскай «Рыгі»«Рига» объявила о подписании Юрия Кендыша, дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рыгу».

У красавіку 2023 года падпісаў кантракт з віленскім «Жальгірысам».

Міжнародная кар’ера У 2011—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

9 лістапада 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Грэцыі (1:0).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2016, 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2016, 2017, 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016 Чэмпіён Літвы: 2015 Уладальнік Кубка Літвы: 2015 Чэмпіён Малдовы (3): 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Малдовы: 2019 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Малдовы: 2019 (13 галоў) Сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ПМЦ Паставы Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Рыга