Дзмітрый Шчагрыковіч (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Слуцк».
Клубная кар’ера У 2003—2004 гадах гуляў у БАТЭ, пасля доўгі час быў футбалістам мінскага МТЗ-РІПА. Забіў мяч у апошнім туры чэмпіянату 2009 у браму «Віцебска», тым самым выратаваўшы мінскі клуб ад вылету, але сам пакінуў яго. Пасля гуляў за «Белшыну» і «Мінск».
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Хутка стаў адным з лідараў жодзінскага клуба, замацаваўшыся на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выступаў як цэнтральны паўабаронца). У пачатку 2013 года стаў таксама капітанам каманды, і ў сезоне 2013 правёў усе 32 матчы клуба ў чэмпіянаце. Заставаўся трывалым іграком асновы і ў 2014 годзе, але з-за траўмы не гуляў у верасні 2014 года.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі. У сезоне 2015 з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Слуцка», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Сезон 2017 таксама пачынаў у аснове, але пазней стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам».
У студзені 2018 года стаў іграком «Белшыны», а ў студзені 2019 года перайшоў у «Смалявічы». У першай палове сезона 2019 быў іграком стартавага складу, са жніўня страціў месца ў аснове. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі».
У кастрычніку 2020 года пакінуў «Смалявічы» і завяршыў прафесійную кар’еру. З ліпеня 2021 года ў якасці аматара стаў выступаць за слуцкі «Спартак» у Другой лізе (у 2023 годзе клуб змяніў назву на «Шанхай»).
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў адзін неафіцыйны матч за зборную Беларусі (другая зборная).
Трэнерская кар’ера У кастрычніку 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Аляксандра Бразевіча ў «Слуцку». Застаўся ў штабе і пасля таго, як у жніўні 2022 года Бразевіча замяніў Аляксандр Гурыновіч. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам».
Сям’я Стрыечны брат Дзмітрыя, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2004 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2008 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2005, 2008
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2001 дубль Шахцёр 25 0 2002 дубль Шахцёр 25 1 2003 Д1 БАТЭ 8 1 2004 Д1 БАТЭ 17 1 2005 Д1 МТЗ-РІПА 16 0 2006 Д1 МТЗ-РІПА 25 1 2007 Д1 МТЗ-РІПА 23 1 2008 Д1 МТЗ-РІПА 30 0 2009 Д1 МТЗ-РІПА 26 2 2010 Д1 Белшына 31 2 2011 Д1 Мінск 32 1 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 25 0 2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ 32 4 2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 1 2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ 17 1 2016 Д1 Слуцк 26 1 2017 Д1 Слуцк 14 0 2018 Д2 Белшына 23 1 2019 Д2 Смалявічы 16 0 2020 Д1 Смалявічы 17 1 2021 (2) Д3 Спартак 6 0 2022 Д3 Спартак 5 0 2023 Д3 Шанхай 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі