Юрый Рыжко (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2006 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. Другую палову сезона 2009 правёў у арэндзе ў «Смаргоні». У 2010—2012 гадах гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».
У сакавіку 2013 года перайшоў у «Слуцк», але ў ліпені 2013 года пакінуў гэты клуб і перайшоў ва ўзбекскую «Бухару», дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У канцы студзеня і пачатку лютага 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў. У выніку сезон 2014 пачаў у складзе наманганскага «Наўбахора».
У жніўні 2015 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавай «Іслачы». Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 звычайна гуляў у асноўным складзе «Іслачы» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», аднак перад пачаткам чэмпіянату не трапіў у заяўку і пакінуў каманду.
У ліпені 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана». Дэбютаваў за новы клуб 31 ліпеня ў матчы супраць «Слуцка», дзе забіў гол пасля падачы вуглавога, чым прынёс «Нафтану» перамогу з лікам 1:0. У выніку замацаваўся ў аснове навапалачан, выступаў на пазіцыях цэнтральнага абаронцы і апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 11,5 тысяч рублёў.
У студзені 2018 года далучыўся да «Смалявічаў». У складзе каманды ўдзельнічаў у таварыскіх матчах, аднак у лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю, пасля чаго пакінуў «Смалявічы».
Пасля прысуду ад АБФФ некаторы час працаваў сцюардам на матчах «Смалявічаў», таксама спрабаваў працаўладкавацца ў чэмпіянатах Малдовы і Арменіі.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя і алімпійскую зборныя Беларусі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2008 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 дубль БАТЭ 9 1 2007 дубль БАТЭ 23 1 2008 Д1 БАТЭ 1 0 2009 (1) дубль БАТЭ 13 2 2009 (2) Д1 Смаргонь 13 0 2010 Д1 Тарпеда 5 0 2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ 20 1 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 13 1 2013 (1) Д2 Слуцк 14 1 2013 (2) Д1 Бухара 13 0 2014 Д1 Наўбахор 23 1 2015 (1) Д1 Наўбахор 13 0 2015 (2) Д2 Іслач 12 0 2016 Д1 Іслач 23 2 2017 (2) Д1 Нафтан 15 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Бухара Катэгорыя:Ігракі ФК Наўбахор Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан