Уайтхольскі палац (Palace of Whitehall, літ. «палац Белай залы») — асноўная рэзідэнцыя англійскіх каралёў у Лондане з 1530 па 1698 год, калі ён згарэў. На момант пажару ў палацы налічвалася звыш паўтары тысяч памяшканняў, што рабіла яго самым вялікім ва ўсёй Еўропе, калі не ў свеце. У склад палаца ўваходзілі двары для гульні ў мяч і тэніс, для пеўневых баёў і рыцарскіх турніраў. Тут Генрых VIII святкаваў свае вяселле з Ганнай Балейн і Джэйн Сеймур. У 1611 годзе ва Уайтхоле адбылася прэм’ера шэкспіраўскай «Буры». Адзінае, што засталося ад комплексу, — мініяцюрны Банкетная зала (арх. Ініга Джонс, 1622) з плафонам пэндзля Рубенса. Ад палаца бярэ назву вуліца Уайтхол.
Гл. таксама Вэстмінстэрскі палац — галоўная лонданская рэзідэнцыя караля з 1049 да 1530 г. Сент-Джэймскі палац — галоўная лонданская рэзідэнцыя з 1702 да 1837 г. Бакінгемскі палац — галоўная лонданская рэзідэнцыя з 1837 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыя Лондана