Валерый Мікалаевіч Рае́ўскі (, Мінск — ) — беларускі тэатральны рэжысёр, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1976), Народны артыст Беларусі (1998), прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў машынабудаўнічым тэхнікуме ў Магілёве, працаваў на Магілёўскім машынабудаўнічым заводзе, канструктарам на заводзе «Строммашына». Паступіў вучыцца на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Адначасова з вучобай стажыраваўся ў Маскоўскім тэатры драмы і камедыі на Таганцы. З 1967 года, на працягу 35 гадоў, быў рэжысёрам, з 1973 года галоўным рэжысёрам, з 1991 года мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Доўгі час выкладаў і з’яўляўся прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Памёр 19 лістапада 2011 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Творчасць Стварыў амаль паўсотню спектакляў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Ірландыі, Польшчы, Славеніі, Эстоніі. Сярод іх — «Радавыя», «Апошні журавель», «Парог» Аляксея Дударава; «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага; «Трыбунал», «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка; «Брама неўміручасці» Кандрата Крапівы; «Апошні шанц» Васіля Быкава; «Чалавек з легенды» Яўгена Шабана. Паводле твораў замежнай драматургіі Раеўскі паставіў спектаклі «» Уільяма Шэкспіра, «Тры сястры» Антона Чэхава, «Запіскі з падполля» Фёдара Дастаеўскага, «» Аляксандра Астроўскага і іншыя. Работы Раеўскага сталі ўдзельнікамі і прызёрамі шматлікіх тэатральных фестываляў. На творчым рахунку рэжысёра дзясяткі пастановак на сцэнах рэгіянальных тэатраў — у Гомелі, Віцебску, Гродне, Маладзечне і іншых гарадах.
Узнагароды У 1976 годзе Валерыю Раеўскаму было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, у 1998 годзе — народнага артыста Беларусі. Пастаўленыя ім спектаклі адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР. У 2004 годзе за асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і заслугі ў выхаванні творчай моладзі рэжысёр быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (1999)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Раеўскі Валерый Мікалаевіч // Газета «Культура», № 48 (1019) 26.11.2011 — 02.12.2011 г.
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі