Каралеўскі суд Лондана (, літар. «каралеўскі судны двор») — вышэйшы грамадзянскі суд Вялікабрытаніі, які разглядае пазовы па грамадзянскіх справах. З'яўляецца судом вышэйшай інстанцыі Англіі і Уэльса.

Разглядае грамадзянскія справы, некаторыя з якіх маюць шырокі грамадскі рэзананс. Напрыклад, шлюбаразводны працэс Пола Макартні, які цягнуўся цэлых тры гадыМакартні заплаціць былой жонцы 24 мільёна фунтаўКлуб самотных сэрцаў. У Лондане завяршыўся шлюбаразводны працэс Крысо Макартні і Хізер Мілс. У сувязі з гэтым ля ўваходу ў суд можна часта ўбачыць журналістаў і тэлевізійнікаў, якія падпільноўваюць герояў скандальных навін.

Суд займае манументальны комплекс будынкаў у неагатычным стылі на вуліцы Стрэнд у цэнтры Лондана, які быў збудаваны ў 1873—1882 гадах па праекце былога адваката Джорджа Эдмунда Стрыта і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай як яркі прыклад віктарыянскай архітэктуры.

Вышэйшым (вярхоўным) судом па крымінальных справах з'яўляецца суд Олд-Бейлі, размешчаны ў Лонданскім раёне Холбарн.

Гл. таксама Олд-Бейлі Судовыя іны

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура Лондана Катэгорыя:Збудаванні Вялікабрытаніі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Судовая сістэма Вялікабрытаніі Катэгорыя:Суды паводле алфавіта