Бе́лае — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны на мяжы з Верхнядзвінскім раёнам.
Гідраграфія Плошча паверхні возера 1,17 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,6 м.Катлавіна Белага возера складанага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны пясчаныя, стромкія на поўначы і спадзістыя на поўдні і ўсходзе. Берагі возера пясчаныя, у паўднёвай частцы высокія. Даўжыня берагавой лініі складае 4,2 км. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей — глеістае. На глыбінях больш за 3 м дно выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 10 метраў. Возера слабапраточнае. Выцякае ручай у раку Свольна.
Экалогія Празрыстасць вады да дна. Возера зарастае ўздоўж берагоў.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Над возерам На беразе возера каля вёскі Дабраплёсы размешчана паляўніча-рыбалоўчая база паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны Бор».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны