Томас Гейнсбара (;  — ) — англійскі мастак. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст.

Творчасць

Раннія пейзажы і партрэты адрозніваюцца непасрэднасцю ўспрыняцця натуры, крыху наіўным паэтычным зачараваннем («Партрэт Роберта Эндруса з жонкай»,1748-49). Сталы стыль склаўся пад уплывам А. ван Дэйка і А. Вато, характарызуецца адухоўленай трапяткой узнёсласцю ў перадачы найтанчэйшых душэўных пачуццяў.А. Кашкурэвіч (1997)

Т. Гейнсбара свядома абыходзіў у сваіх творах складаныя кампазіцыйныя і сюжэтныя пабудовы. Яго партрэты прывабліваюць непасрэднасцю бачання мадэлі, тонкімі колеравымі спалучэннямі. Галоўнай яго стыхіяй быў колер, ім мастак перадаваў важныя рысы характару мадэлі, тонкія адценні яе душэўнага стану. Партрэты Т. Гейнсбара не ўтрымліваюць узнёслага пафасу грамадзянскіх пачуццяў. Яго героі летуценныя і лірычныя, пагружаныя ў роздум. Менавіта так паказаны муж і жонка Халет (1785), місіс Грэм (1777), Сара Сіданс (1783—85), Джанатан Батл («Хлопчык у блакітным», 1770).Б. Лазука (2010)

Ствараў парныя і сямейныя партрэты на фоне ідылічнага ландшафту. Мастак тонка перадае духоўную і інтымную блізкасць людзей («Дочкі мастака», каля 1759; «Ранішняя прагулка», 1785). Вельмі лірычныя вобразы сялянскіх дзяцей («Сялянскія дзеці», 1787).

Мастак з вялікай увагай адносіўся да пейзажу, элементы якога часта станавіліся важнейшым сродкам характарыстыкі партрэтуемых. Але вядомы і самастойныя пейзажныя творы Т. Гейнсбара. Гэта прыгожыя, напоўненыя спакоем вясковыя куткі з сажалкамі і рэчкамі, купамі дрэў, статкамі кароў («Карнадскі лес», «Вадапой», «Павозка», 1760—70-ыя).

Карціны «Карнадскі лес» (1748, Нацыянальная галерэя, Лондан) «Ранішняя прагулка» «Партрэт Роберта Эндруса з жонкай» «Хлопчык у блакітным» (1770) «Партрэт караля Георга III» (1780) «Дама ў блакітным» (каля 1770, Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург)

Літаратура Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9 Кашкурэвіч А. Гейнсбара // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн.: БелЭн, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Памерлі ад раку гартані Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Вялікабрытаніі * Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі