Скаро́днае. Сустракаецца таксама варыянт Скаро́дная, ж. (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета. За 24 км ад Дзяржынска, 53 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Энергетык. У 1876 г. належала В. І. Філіпаву. У пачатку XX ст. засценак у Койданаўскай воласці Менскага павета, 2 двары, 17 жыхароў. На 1 студзеня 2004 г. 10 двароў, 12 жыхароў. Помнік на магіле ахвяр нацызму.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура Скароднае // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 689.

Катэгорыя:Негарэльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна