Паўлінава вокаОдносторонние маркированные почтовые карточки со стандартной маркой (Inachis io) — дзённы матылёк сямейства . Лацінская бінамінальная назва паходзіць ад Īnachis — цара Інаха і яго дачкі Іа у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Агульная характарыстыка

Даўжыня пярэдняга крыла — 27-31 мм. Размах крылаў да 62 мм. Самкі часцей за ўсё крыху буйнейшыя за самцоў. Асноўны фон крылаў чырвона-буры, чырвона-карычневы. На крылах размяшчаюцца 4 буйныя «вочкі» з блакітнымі плямамі.

Ніжні бок крылаў ахоўнай афарбоўкі — чорна-карычневага колеру, з радамі хвалістых больш светла афарбаваных звілістых ліній.

Арэал Нетрапічная Еўразія і Японія. На поўначы да 60 градуса паўночнай шыраты. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы, акрамя раёнаў крайняй поўначы (не заходзіць у зону тундраў) і пустыннай зоны. Адсутнічае на востраве Крыт і ў Паўночнай Афрыцы.

Месцапражыванне Паляны, лугі, лясныя ўзлескі, прасекі, берагі рэк і вадаёмаў, лесапалосы і лесапаркі, гарадскія паркі, балкі, яры, сады, пусткі, тэрыторыі населеных пунктаў. Падымаецца ў горы на вышыню 2000—2500 м над узроўнем мора.

Асаблівасці біялогіі Развіваецца ў адным пакаленні ў стэпавай і лесастэпавай зонах; у Крыме і Перадкаўказзі — у двух. Матылькі выходзяць з кукалак у пачатку чэрвеня. Імага часта сустракаюцца на кветках , , , , і розных садовых раслін. Часам трапляюцца ў драўняным соку або забрадзілай садавіне.

Лёт першага пакалення — з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Лёт другога пакалення — з жніўня да верасня, зімуе ў абароненых месцах. Самкі другога пакалення сустракаюцца да канца кастрычніка, зімуюць і зноў сустракаюцца ранняй вясною да пачатку чэрвеня. Зімуючыя асобіны могуць сустракацца зімой падчас адліг.

Размнажэнне

Яйцо Самка адкладвае да 100—300 яец, звычайна групамі, на ніжнім баку ліста крапівы.

Вусень Стадыя вусеняў — з мая па жнівень. Вусені інтэнсіўнага чорнага колеру з дробнымі белымі кропкамі і з паяском з жорсткіх галінастых шыпоў. На кармавых раслінах жывуць кодлы, часам да 300 асобнікаў, у агульным гняздзе з аплеценага шаўковай ніткай лісця. Пачынаючы з другога ўзросту, вусені жывуць асобна. Вусені першага пакалення — з мая па чэрвень, другога — з ліпеня па жнівень.

Кармавыя расліны вусеняў Кармавыя расліны вусеняў — , , , у тым ліку , , значна радзей — .

Кукалка Стадыя кукалкі — каля 1-2 тыдняў. Кукалка вуглаватая, размяшчаецца галавой уніз. Афарбоўка ад шэра-зялёнай да карычневай (залежыць ад колеру субстрата), з двума шэрагамі бліскучых шыпоў.

Ахова ў 2009 годзе.

Літаратура Стриганова Б. Р., Захаров А. А. Пятиязычный словарь названий животных: Насекомые (латинский-русский-английский-немецкий-французский) / Под ред. д-ра биол. наук, проф. Б. Р. Стригановой. — М.: РУССО, 2000. — С. 270. — 1060 экз. — ISBN 5-88721-162-8 Коршунов Ю. П. Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 57. — ISBN 5-87317-115-7

Катэгорыя:Німфаліды Катэгорыя:Насякомыя на марках Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе