Андрэй Мінавіч Белавусаў (, в. Ходасавічы, Рагачоўскі раён — ) — поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія Нарадзіўся 19 верасня (2 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Ходасавічы (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у калгасе.
Падчас акупацыі гітлераўцамі Гомельскай вобласці знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення вобласці ад акупацыі у чэрвені 1944 года ўступіў у рады Чырвонай Арміі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1944 года на пасадзе сапёра 657-га асобнага сапёрнага батальёна 370-й стралковай дывізіі (1-ы Беларускі фронт). 14 студзеня 1945 года радавы А. М. Белавусаў абясшкодзіў 42 супрацьтанкавыя міны праціўніка. 29 студзеня 1945 года удзельнічаў у аднаўленні моста праз раку Обра ў раёне горада Мезерытц (цяпер Мендзычэж, Польшча). З 11 па 19 лютага 1945 года пераправіў на лодцы каля 40 яшчыкаў боепрыпасаў і 1,5 т. харчавання. 20 лютага 1945 года падчас мініравання пярэдняга краю абсталяваў 100 гнёздаў для супрацьтанкавых мін.
25 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
10 сакавіка 1945 года кіраваў групай разгароджвання, якой было абясшкоджана 325 супрацьтанкавых і супрацьпяхотных мін праціўніка, асабіста зрабіў 2 праходы ў загародах.
9 красавіка 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
Яфрэйтар А. М. Белавусаў у ноч на 19 красавіка 1945 года ўдзельнічаў у прарабленні праходаў у мінных палях у раёне нямецкіх гарадоў Лебус і Франкфурт, абясшкодзіў 42 міны. 25 красавіка 1945 года асабіста кіраваў групай сапёраў па навядзенні моста праз Істофковер-канал, чым забяспечыў своечасовую перакідку савецкай ваеннай тэхнікі. 13 чэрвеня 1945 года быў прадстаўлены да узнагароджвання ордэнам Славы 1-й ступені.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года яфррэйтар Белавусаў Андрэй Мінавіч узнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені.
Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. Жыў у роднай вёсцы Ходасавічы, працаваў жывёлаводам у калгасе «Новы шлях». Памер 18 лістапада 1976 года.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі.
Ушанаванне памяці У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на алеі Герояў у Піянерскім парке ўсталяваны памятны знак А. М. Белавусаву.
Літаратура Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970. Долготович Б. Д. Кавалеры ордена славы. Минск, 2006.
Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 2. М., 1967. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне