Антамбахуа́ка (малагас.: Antambahoaka) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёва-ўсходні рэгіён Мадагаскара. Агульная колькасць (2022 г.) — 108 000 чалавекAntambahoaka of Madagascar.

Антамбахуака сфарміраваліся як самастойная этнічная група да прыходу на Мадагаскар еўрапейцаў у выніку кантактаў абарыгенаў з арабскімі і, магчыма, індыйскімі і інданезійскімі гандлярамі.

Асноўныя заняткі: сельская гаспадарка і кабатажнае суднаходства. Значная частка антамбахуака ўцягнута ў вытворчасць кавы, якая з'яўляецца мясцовай таварнай монакультурай. Захаваўся звычай самбатра — масавага абразання хлопчыкаў, які праводзіцца раз у 7 гадоў, суправаджаецца галеннем валасоў бацькоў, ахвярапрынашэннямі зебу і малітвамі.

У наш час іслам спавядаюць толькі 2% усіх антамбахуака, аднак у мінулым ён быў больш распаўсюджаны. На мясцовую гаворку моцна паўплывала арабская мова. Яшчэ 20% вернікаў — хрысціяне, пераважна каталікі. Астатняя большасць практыкуе традыцыйныя культы.

Спасылкі Madagascar. Peoples of the East Coast La circoncision collective chez les Antambahoaka MADAGASCAR-CIRCUMCISION FESTIVAL Madagascar’s Antambahoaka people celebrate rite of passage with collective circumcision of boys

Катэгорыя:Малагасійцы