Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч (, г. Мінск — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хіміі торфу. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), доктар хімічных навук, прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. У 1945—1952 гг. працаваў у Інстытуце хіміі АН БССР. У 1952—1960 гг. дырэктар Інстытута торфу АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі фізікахіміі торфу гэтага інстытута. Адначасова выкладаў у БДУ (1947—1960) і Беларускім тэхналагічным інстытуце (1965—1967).
Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні па кінэтыцы тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў і хімічнай перапрацоўцы торфу. Распрацаваў новыя шляхі выкарыстання торфу ў народнай гаспадарцы краіны: вытворчасць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, торфашчалачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў. Прапанаваў тэхналогію вылучэнні з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове .
Навуковыя працы Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, больш за 70 вынаходстваўЧлен-карэспандэнт БЯЛЬКЕВІЧ Пётр Іларыёнавіч .
Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн.: Наука и техника, 1977 (совм. с Гайдук К. А.) Воск и его технические аналоги. Мн.: Наука и техника, 1980 (совм. с Головановым Н. Г.). Химия экстракционных смол торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1985 (в соавт.). Битумы торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1989 (в соавт.).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), «За заслугі» ПНР (1945), медалямі.
Літаратура
Весцi АН БССР. Сер. хiм. навук. 1977. № 1. Торфяная промышленность. 1982. № 2. П. И. Белькевич: Биобиблиографический указатель. Мн.: ЦНБ АН БССР, 1982.
Спасылкі Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ