Антон Іванавіч Сліц (17 мая 1894, вёска Анзулі, Латвійская ССР — 28 ліпеня 1945, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза.

Па нацыянальнасці беларус. У 1917 годзе скончыў Дзвінскую школу прапаршчыкаў. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, баявых дзеянняў на Заходнім і Паўднёвым франтах.

У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. 42-я стралковая дывізія пад яго камандаваннем у наступальных баях з 28 чэрвеня 1944 года прайшла з баямі звыш 100 кіламетраў, фарсіравала рэкі Бася, Дняпро, Друць, захапіўшы плацдармы і забяспечыўшы поспех наступлення. З 23 па 30 чэрвеня дывізіяй вызвалена больш за 200 населеных пунктаў, знішчана 19 танкаў, 31 гармата, 119 аўтамашын, 1837 салдат і афіцэраў ворага.

За гэтыя баі палкоўніку А. І. Сліцу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 21 ліпеня 1944 года.

У 1943 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне