Гамільтан Отанел Сміт (; ) — амерыканскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з В. Арберам і Д. Натансам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаўShampo, M. A.; Kyle, R. A. (1995). «Hamilton Smith--Nobel Prize winner in medicine or physiology».Berg, K. (1978). «The Nobel prize in physiology and medicine 1978. Nobel prize to a controversial research field»..
Біяграфія Нарадзіўся 23 жніўня 1931 года ў Нью-Ёрку (ЗША), дзе ў той час яго бацька быў аспірантам ў Калумбійскім універсітэце.
Скончыў школу ў горадзе Урбана штат (Ілінойс) і пачаў вучыцца ў Ілінойскім універсітэце ва Урбана-Шампэйн, але ў 1950 годзе перавёўся ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Берклі, які і скончыў у 1952 годзе па спецыяльнасці матэматыка.
Скончыў медыцынскі каледж універсітэта Дж. Хопкінса (1956), дзе і працаваў з 1967 года (прафесар мікрабіялогіі з 1973 года, прафесар малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981 года).
Кіраваў групай у Інстытуце Крэйга Вэнтэра, якая працавала над стварэннем сінтэтычнай бактэрыі Mycoplasma laboratorium. У 2003 годзе гэта група сінтэзавала геном бактэрыяфага Phi X174.
На даны момант Гамільтан Сміт з’яўляецца навуковым кіраўніком прыватнай кампаніі Synthetic Genomics, заснаванай Крэйгам Вэнтэрам у 2005 годзе для працягу гэтых работ. Зараз Synthetic Genomics працуе над праблемай вытворчасцю біяпаліва ў прамысловых маштабах, выкарыстоўваючы рэкамбінантныя водарасці і іншыя арганізмыTikka, Juha-Pekka. Craig Venter Has Algae Biofuel in Synthetic Genomics’ Pipeline. Xconomy San Diego. 6/4/09..
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генетычных рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генетычнай рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў. Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты.
Член Нацыянальнай АН ЗША. Член-карэспандэнт Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Памёр 25 кастрычніка 2025 года ў ЗША.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Аўтабіяграфія Гамільтана Сміта на сайце Нобелеўскага камітэту Гамільтан Сміт. Біяграфія на сайце n-t.ru
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Мікрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША