Сно́ўка — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн ракі Нёман).

Даўжыня Сноўкі 20 кіламетраў. Пачынаецца каля вёскі Малаеды, упадае ва Ушу за 900 метраў на ўсход ад вёскі Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа і Тарэйкі створаны сажалкі.

Назва У XVI ст. ужывалася форма назвы тыпу «Сновь» (жаночага роду): у дакуменце 1567 г. — «зъ Снови». На думку К. Бугі, назву гэтай ракі славяне прынеслі з сабою са славянскай прарадзімы з-за Прыпяці і яна суадносіцца з назвамі рэк Сноў (прыток Дзясны) і Снова (прыток Тускара)K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883-884..

Назву гэтай ракі і падобныя тлумачаць з і.-е. *(s)nāu- // nāu- «плысці, цячы»: *snū > sny > Snъve, Snъvь; сюды ж ст.-інд. snāuti «цячы, сачыцца, абмывацца»; гр. νεω (з *snevō) «плыву»; параўн. яшчэ snāpáyati «крапаць, плаваць», авест. snaδa- «ліць»Етимологічний словник літописних географічних назв Південної Русі. Київ, 1985. С. 144..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Нясвіжскага раёна