__NOTOC__

31 сакавіка — дзевяносты (дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 995: Першая дакументальная згадка пра горад Гера. 1770: Джэймс Кук, высветліўшы, што Новая Зеландыя з’яўляецца астраўной краінай, пакідае яе і бярэ курс на Аўстралію. 1774: Парламентам Вялікабрытаніі прыняты Бостанскі партовы акт. 1889: Афіцыйнае адкрыццё Эйфелевай вежы ў Парыжы. 1940: Дванаццатай савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР. 1943: Адбылася прэм’ера першага эстонскага нацыянальнага балета «Дамавік». 1966: У СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца. 1991: Адбыўся ваенны інцыдэнт каля Плітвіцкіх азёр, пачатак вайны ў Харватыі. 2005: Адкрыта карлікавая планета Макемаке.

Нарадзіліся 1499: Пій IV, Папа Рымскі (пам. 9.12.1565) 1519: Генрых II Валуа, кароль Францыі 1596: Рэнэ Дэкарт, французскі філосаф і матэматык (пам. 1650) 1635: Патрык Гордан, шатландскі і расійскі генерал і контр-адмірал 1675: Бенедыкт XIV, Папа Рымскі 1685: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар (пам. 1750) 1730: Эцьен Безу, французскі матэматык 1732: Франц Іозеф Гайдн, аўстрыйскі кампазітар (пам. 1809) 1794: Томас Мак-Кенан, 2-і міністр унутраных спраў ЗША 1808: Джэймс Пінкні Хендэрсан, 1-ы губернатар Тэхаса 1839: Мікалай Пржавальскі, рускі географ і падарожнік 1872: Сяргей Дзягілеў, рускі мастацкі і тэатральны дзеяч 1890: Уільям Лорэнс Брэг, аўстралійскі фізік 1910: Юзаф Буйноўскі, польскі паэт, гісторык літаратуры (пам. 2001) 1926: Джон Фаўлз, англійскі раманіст і эсэіст 1964: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік (пам. 10.2.2011) 1971: Юэн Макгрэгар, шатландскі акцёр 1972: Алехандра Аменабар, іспанскі кінарэжысёр 1983: Мейнір Гвілім, валійская спявачка

Памерлі 1204: Аліенора Аквітанская, каралева Францыі 1547: Францыск I, кароль Францыі 1727: Ісак Ньютан, вялікі англійскі навуковец (нар. 1643) 1785: Антоній Тызенгаўз, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат 1814: П’ер Санера, французскі падарожнік, натураліст 1837: Джон Констэбл, англійскі мастак 1855: Шарлота Бронтэ, англійская паэтэса 1917: Эміль Адольф фон Берынг, нямецкі ўрач 1945: Ханс Фішэр, нямецкі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1930) 1949: Якуб Аброўскі, чэхаславацкі мастак, скульптар і графік 1969: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, этнограф, паэт (нар. 4.4.1893) 1970: Сямён Цімашэнка, савецкі ваенаначальнік 2012: Дэйл Райманд Корсан, амерыканскі фізік 2020: Віктар Мікалаевіч Дашкевіч, беларускі акцёр 2022: Патрык Дэмаршэлье, французскі фатограф

Святкуюць , Дзень свабоды (у гэты дзень у 1979 годзе скончылася брытанская прысутнасць на востраве, якая працягвалася 79 гадоў).

331