Анжуа́н — востраў у Індыйскім акіяне ў архіпелагу Каморскія астравы. З'яўляецца другім па велічыні востравам архіпелага. Насельніцтва вострава паводле перапісу 2003 года — 259 100 чал, па ацэнках на 2006 год — больш 270 000 чал. Анжуан уваходзіць у склад Саюза Каморскія астравы ў якасці аўтаномнага рэгіёна. Яго сталіца і найбуйнейшы горад — Муцамуду. З 2007 па 2008 год на тэрыторыі Анжуана існавала аднайменная непрызнаная дзяржава, ліквідаваная падчас аперацыі на востраве.

На востраве быў распаўсюджаны падвід ястраб-перапёлачнік вострава Анжуан, які, магчыма, з'яўляецца вымерлым.

thumb|left|Сцяг Анжуана

Спасылкі Афіцыйны сайт Урады Саюза Каморскіх Астравоў Анжуан сетка (На англійскай і французскай мовах) Афіцыйны сайт Цэнтральнага банка Каморскіх астравоў

Катэгорыя:Геаграфія Каморскіх астравоў Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Каморскіх астравоў Катэгорыя:Колішнія непрызнаныя дзяржавы