Бе́лае — возера ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці і Валынскай вобласці Украіны, за 30 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Драгічын, у басейне ракі Прыпяць.
Плошча паверхні возера 5,2 км², даўжыня 3,48 км, найбольшая шырыня 2,78 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,6 м, сярэдняя — 7 м. Плошча вадазбору каля 107 км².
Катлавіна карставага паходжання выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя. Мелкаводдзе пясчанае, на вялікіх глыбінях дно возера выслана сапрапелем. У паўднёвай частцы возера востраў.
Возера праточнае. У Белае ўпадае канал з возера Валянскае і выцякаюць каналы Белаазёрскі і Жыроўскі, злучаючыя возера з Дняпроўска-Бугскім каналам.
У возеры водзяцца акунь, лешч, карась, сом і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Белае возера
Катэгорыя:Азёры Драгічынскага раёна Катэгорыя:Азёры Валынскай вобласці