Арле́йка — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка каля вёскі Стырыкі.

Назва На думку В. Жучкевіча, у назве Арлея тая ж аснова, што і ў беларускім слове араць, у спалучэнні з фармантам -ляВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 272, 271..

Найбліжэйшыя адпаведнікі — назвы верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176., возера Арлея ля Полацка.

На думку У. Тапарова, той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера ArleВ. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166..

Паводле Х. Краэ, назва Арэса ад індаеўрапейскага кораня *er- / *or- са значэннем «рухацца»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47..

У назве Арлея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *RupējaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206., літоўскіх Asveja, RovejaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 280.,

Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,41 км², даўжыня 1,01 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м.Вадазбор плошчай 24 км² дробнаўзгорысты. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—4 м і складзены з пяскоў. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера пясчаныя. Падводная частка катлавіны спадзістая. Уздоўж берагоў дно пясчанае, на глыбіні выслана крэменязёмістым сапрапелем.Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай з возера Плаў і выцякае пратока ў возера Вымна.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб. На возеры адзначана рэдкая для Беларусі птушка — гогаль звычайны.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Возера Арлейка

Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна