Балцкая канцэпцыя — канцэпцыя паходжання беларусаў, прыхільнікі якой лічаць, што продкі беларусаў -- гэта балты, у большай ці меншай ступені.
Больш радыкальныя версіі канцэпцыі кажуць пра толькі моўную асіміляцыю і мінімум прышлага славянамоўнага насельніцтва, перадусім у нешматлікіх гарадах. Менш радыкальныя версіі — пра той ці іншы працэнт (яго звычайна не ўдакладняюць) даволі масавага прышлага славянамоўнага насельніцтва.
Сярод аргументаў — паўсюдная балцкая гідранімія (назвы рэк і азёраў), шэраг звестак з антрапалогіі, археалогіі. Пра балтаў як продкаў беларусаў сведчаць такія з'явы, як культ вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, пэўныя асаблівасці фанетыкі і сінтаксісу мовы.
Сярод вядомых прыхільнікаў балцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў Валянцін Сядоў, Георгій Штыхаў і іншыя.
Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:Канцэпцыі паходжання беларускага народа Катэгорыя:Беларусы