Палі (дэванагары: संस्कृता वाक्, літаральна «радок») — індаеўрапейская літаратурная мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай Азіі. На мове палі напісаны раннія будысцкія тэксты, а таксама некаторыя помнікі гістарычнай літаратуры.
Паходжанне Палі з'яўляецца класічным пракрытам. Адрозніваецца ад санскрыта часам паходжання, а таксама дыялектнай базай, лексічна і марфалагічна.
Узнікла ў 1 тысячагоддзі да н.э. у Заходняй Індыі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што палі была шырока распаўсюджана ў дзяржаве Магадха і першапачаткова звалася мовай магадха. Найбольш раннія з вядомых тэкстаў з'явіліся ў кан. 1 тысячагоддзя да н.э. на востраве Шры-Ланка. Аднак яны спасылаліся на яшчэ больш ранейшыя помнікі. Шырокае распаўсюджанне набыла ў літаратуры ў сувязі з пашырэннем будызму ў якасці асноўнай рэлігіі.
Ужыванне Літаратура на палі традыцыйна падзяляецца на кананічную будысцкую і некананічную. Галоўны помнік кананічнай літаратуры — Трыпітака або Палійскі канон, у тым ліку Дхамапада. Да некананічнай літаратуры адносяць шматлікія каментарыі і хронікі.
У гаворцы палі не ўжываецца, але захоўваецца як пісьмовая мова. Аказала моцны ўплыў на станаўленне многіх сучасных літаратурных моў краін Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. У нашыя дні вывучаецца ў рэлігійных будысцкіх навучальных установах.
Пісьменнасць Палі не мае сваёй асобнай пісьменнасці. Класічным лічыцца напісанне на дэванагары, але ў сучаснасці таксама ўжываюць і іншыя алфавіты, у тым ліку лацінку.
Спасылкі Мова палі Практычная граматыка палі
Катэгорыя:Мёртвыя мовы Катэгорыя:Мовы Індыі Катэгорыя:Мовы Шры-Ланкі Катэгорыя:Індаарыйскія мовы