Сёдэрчэпінгскі працэ́с () — міжнародная ініцыятыва, створаная з мэтай памежнага супрацоўніцтва ў сувязі з пашырэннем Еўрасаюза на ўсход, а таксама дзеля развіцця дыялогу ў пытаннях прытулку і ірэгулярнай міграцыі ў дзяржавах на ўсход ад граніцы Еўрасаюза.

Створана ў 2001 годзе ў шведскім горадзе Сёдэрчэпінг, адкуль і пайшла назва ініцыятывы. У першай сустрэчы прынялі ўдзел чыноўнікі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама прадстаўнікі ўрада Швецыі, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Еўрапейскай камісіі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Пасля далучэння да ініцыятывы Швецыя займалася яе фінансаваннем. Сакратарыят размяшчаецца ў Кіеве (Украіна).

Апошняя сустрэча на высокім узроўні адбылася 8 снежня 2011 годзе ў Стакгольме. На пасяджэнні было вырашана інкарпараваць ініцыятыву ў больш шырокую праграму Еўрасаюза — Усходняе партнёрства.

Дзяржавы-ўдзельніцы Ініцыятыву складалі 14 краін:

Беларускае прадстаўніцтва ў ініцыятыве З беларускага боку ўдзел бралі наступныя дзяржаўныя інстытуцыі: Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

Недзяржаўныя арганізацыі: Беларускі рух медыцынскіх работнікаў Мінская гарадская калегія адвакатаў

Спасылкі Афіцыйная старонка Звесткі на старонцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі

Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз Катэгорыя:Знешняя палітыка Беларусі Катэгорыя:Знешняя палітыка Літвы Катэгорыя:Знешняя палітыка Польшчы Катэгорыя:Знешняя палітыка Швецыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2011 годзе