thumb|Стэлаж з парфумерыяй. Парфуме́рыя (, ад  — «скрозь пах») — сукупнасць вырабаў, якія ўжываюцца для араматызацыі чаго-небудзь. Звычайна парфумерныя вырабы ўяўляюць сабой вадкія растворы лятучых пахучых рэчываў. Растваральнікамі могуць быць спірт, сумесь спірту і вады, дыпрапіленгліколь і іншыя вадкасці. Араматычныя рэчывы могуць быць як натуральнага паходжання (эфірныя алеі), так і штучнага (сінтэтычныя араматызатары, напрыклад, ванілаль).

Найбольш папулярныя віды парфумерных вырабаў: Духі. Туалетная вада. Парфумаваная вада (туалетныя духі). Адэкалон. Дэзадарант. Асвяжальнік паветра.

Парфумерныя кампазіцыі ўваходзяць у склад і мноства іншых гігіенічных сродкаў, такіх як мыла, шампунь, гель для душа і г.д.

Гл. таксама Эфірныя алеі

Спасылкі