Зо́лва — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дружнянка (злучана ручаём з возерам), за 13 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Назва Назва балцкага паходжання, назоўная спадчына мовы селаў. Адпачатная балцкая формы назвы — *ZalvaK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 549..

Мова ўсходніх балтаў селаў, як і заходніх балтаў яцвягаў і прусаў, ведала пераход ž > z (таксама і š > s, што адбілася ў азёрных назвах Асвея, Вісяты, Опса). На Панёманні таго ж утварэння, што і Золва, яцвяжская назва ракі Зэльва (> Зэльвянка), ад яцвяжскага *ZelvōKazimieras Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 134..

Літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė (дзве апошнія ўзніклі пад яцвяжскім моўным уплывамA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399.. Звязана з літоўскім žalvas «зеленаваты»Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43., далей да žalias «зялёны».

Пераход ž > z таксама ў назвах паўночналітоўскай ракі Vazaja, паўночнасмаленскай волжскай ракі Вазуза (супольны корань Vaz- < Važ-). У балцкай гідраніміі Павочча мена Sež- : Sez- у назвах Сежа і Сезельда, СеземаТопоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301.Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 46, 238..

Гідраграфія Плошча возера складае 0,31 км². Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,67 км. Найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Аб’ём вады 1,09 млн м³. Плошча вадазбору 15,3 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўдні не выражаны, парослыя лесам і хмызняком. Берагі пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей — сапрапелі. Злучана ручаём з возерам Шылава. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 10—85 м да глыбіні 2,7 м (чарот, аер, трыснёг, гарлачыкі, эладэя канадская).

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі