Саранча́́ны, Серанчаны — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Страча, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, каля вёскі Саранчаны.
Назва Назва возера пайшла ад назвы паселішча Серанчаны (, ) на беразе возера. Назва паселішча, у сваю чаргу, ад адпачатнай формы назвы *Sirinčia, якою мусіла называцца рака, што ўцякае ў возера і выцякае з яго.
Найімаверней гэтая рака адпачатна і называлася Страча (цяпер лічыцца правым прытокам Страчы), бо аднаўляецца эвалюцыя назвы: *Sirinčia > *Съряча > Стряча (форма назвы зафіксавана ў 1518 г.) > СтрачаR. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 607..
Прыток з возера Малая Швакшта, які цяпер лічыцца пачатковым цячэннем Страчы, найімаверней раней лічыўся левым прытокам гэтай ракі. Ён карацейшы і часам на картах пазначаецца як асобная рака Шыльва (ад літоўскага šilventi «гайдацца, калыхацца»).
Адпачатная назва *Sirinčia з дапамогай пашыральніка -nt- утвораная ад кораня Sir-, ад якога таксама літоўская рачная назва Sirija.
Звязана з літоўскім sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 299.. Корань з шэрагу Sar- : Ser- : Sir- (ад індаеўрапейскага ser- «цячы, шпарка рухацца»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910.). Таго ж паходжання ў гэтым поўным водаў рэгіёне навокал возера Нарачы таксама назвы рэк Сэрвач (Ser-v-, Ak-), Сермеж (*Ser-m-ėž-).
Корань Sir- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -nt-, як і ў азёрных назвах Вісяты (< *VeisintasK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.), Дрывяты (< *DruvintasH. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55.). Ён таксама ў балцкіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, UšantėP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 879—944..
Назва Страча (< *Sirinčia) значыць «Плыткая (рака)».
Гідраграфія Плошча паверхні возера складае 0,68 км². Найбольшая глыбіня 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 5,61 км. Аб’ём вады 0,97 млн м³. Плошча вадазбору 45,6 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на паўднёвым захадзе 6—8 м), на ўсходзе спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, на ўсходзе месцамі вышынёй да 0,5—0,7 м. Пойма шырынёй 5—10 м, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м пясчанае. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,4 га. Шырыня паласы расліннасці 10—75 м, пашырана да глыбіні 1 м. На поўначы ўпадае ручай з возера Лодасі, на поўдні выцякае ручай у раку Страча.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь і іншыя віды рыб.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы