Міхаіл Афанасьеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за БАТЭ і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», пасля гуляў за «Кубань» і «Салют».
У лютым 2011 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У снежні 2012 года пакінуў «Дынама» ў статусе свабоднага агента, а ў лютым 2013 года стаў іграком «Гомеля». У «Гомелі» трывала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау». У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта і неўзабаве падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам».
Пачатак сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, вярнуўся на поле ў канцы мая. Пасля вяртання стаў асноўным правым паўабаронцам каманды, аднак па заканчэнні сезона кантракт з іграком было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Афанасьеў пакінуў Салігорск.
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны». У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай» і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ». У складзе жодзінскага клуба стаў асноўным правым паўабаронцам, у другой палове сезона 2016 забіў 5 галоў у чэмпіянаце Беларусі, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «аўтазаводцамі». У сезоне 2017 засаваўся іграком асновы, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела». Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19 у ліпені 2019 года і стаў трэніраацца з «Іслаччу», а неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам. Спачатку гуляў у стартавым складзе каманды, пазней стаў выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».
У студзені 2020 года зноў стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, пасля пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі.
У пачатку 2022 года завяршыў кар’еру і перайшоў пасаду трэнера-адміністратара ў жодзінскім клубе. У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.
Міжнародная кар’ера Быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі. З’яўляецца рэкардсменам моладзевай зборнай па колькасці праведзеных матчаў і забітых галоў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2004 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2005, 2012, 2015, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі: 2005
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Салют Белгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі