Ша́цкі раён () — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валынскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — г.п. Шацк ().

Утвораны 3 лютага 1993 (раней існаваў у 1940—1962 гадах) годзе. Насельніцтва раёна на года складае 16987 чалавек, плошча — 759 км².

Геаграфія На тэрыторыі раёна знаходзяцца Шацкія азёры. Найбуйнейшае з іх — возера Свіцязь, буйны цэнтр турызму. У Шацкім раёне пачынаецца рака Прыпяць.

Раён мае выхад да дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай і з Брэсцкім і Маларыцкім раёнамі Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны падзел Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 8 сельскіх саветаў.

Населеныя пункты На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 30 сёлаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Валынскай вобласці