Дваццаць дзевяты з’езд КПБ. Адбыўся 27 — 29 студзеня 1981 г. у Мінску. Прысутнічала 796 дэлегатаў ад 595 311 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня справаздача ЦК КПБ (Ц. Я. Кісялёў) справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (Дз. В. Цябут) справаздача аб праекце ЦК КПСС да XXVI з’езда партыі «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1981—1985 гады і на перыяд да 1990 года».

Праца з’езда З’езд даручыў Савету Міністраў БССР і іншым дзяржаўным органам на аснове праекта «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1981—1985 гады і на перыяд да 1990 года», распрацаваць 11-ы пяцігадовы план эканамічнага і сацыяльнага развіцця БССР.

Вынікі з’езда Выбраў ЦК КПБ у складзе 157 членаў і 71 кандыдата ў члены, Рэвізійную камісію КПБ з 49 членаў.

Літаратура Бандарэнка, М. Дваццаць дзевяты з’езд КПБ / Мікалай Бандарэнка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 218. — ISBN 985-11-0041-2. Матэрыялы XXIX з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. — Мн.: Беларусь, 1981. — 124, с.

Катэгорыя:З’езды КПБ Катэгорыя:1981 год у Мінску Катэгорыя:Студзень 1981 года