Пячора Святога Міхаіла (, ) — найбуйнейшая з больш чым ста пячор Гібралтарскай скалы.
Пячора знаходзіцца на вышыні больш за 300 м над узроўнем мора, вядомая вялікімі сталактытамі і з'яўляецца папулярным турыстычным аб'ектам (да мільёна наведвальнікаў у год)St. Michael´s Cave Gibraltar . Пячора мае тры ўваходы, а яе глыбіня дасягае 62 метра.
У 1974 годзе ў пячоры выяўлены сляды знаходжання першабытных людзей. Таксама выяўлены наскальны жывапіс, які адлюстроўвае горных казлоў, зроблены каля 15-20 тыс. гадоў назад.Cave Art discovered in St. Michael’s Cave У пазнейшыя часы пячора служыла ваенным умацаваннем. Падчас Другой сусветнай вайны пячора была падрыхтавана пад ваенны шпіталь, аднак яго ўжыванне не спатрэбілася.St. Michael’s Cave — Gibraltar Info
Легенды Доўгі час лічыўся, што пячора бяздонная, з чым звязана адна з самых вядомых легенд Гібралтара. Лічыцца, што пячора з'яўляецца адным канца падземнага тунэля Лей даўжынёй больш за 24 км, які праходзіць пад Гібралтарскім пралівам. Легенда кажа, што варварыйскія макакі прабраліся на Гібралтарскую скалу з Марока менавіта такім чынамGovernment of Gibraltar - St. Michael's Cave . Гібралтар лічыўся адным з легендарных Геркулесавых слупоў, таксама старажытныя грэкі лічылі, што пячора з'яўляецца варотамі ў пекла.
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Гібралтара Святога Міхаіла пячора