Міхал Пузына (? — 1723) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Рэгент меншай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1699—1717, харунжы надворны ў 1712—1717, вялікі пісар літоўскі з 1717.

Пасол на сойм 1697. Удзельнік Алькеніцкай бітвы 1700.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 падтрымліваў Аўгуста II.

У 1712 і 1720 пасол да цара Пятра I.

Сям'я Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат мсціслаўскага ваяводы Крыштафа Дамініка Пузыны.

Ажаніўся з Соф'я Патоцкай, дачкой ябланоўскага старосты Анджэя Ежага Патоцкага. Меў дачок Канстанцыю, жонку Крыштафа Межаеўскага і Станіслава Косткі Патоцкага, і невядомую з імя, жонку Адама Мразавіцкага.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пузынаў

Міхал Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Харунжыя надворныя літоўскія