Генры Фрэнсіс Кэры (; , Гібралтар — , Лондан) — англійскі пісьменнік.

Яго пераклад «Боскай камедыі», выкананы белым вершам, лічыцца адным з лепшых. Таксама ён напісаў шэраг крытыка-біяграфічных нататкаў пра старафранцузскіх і англійскіх паэтаў, надрукаваных ананімна ў «London Magazine», і перакладаў творы Арыстафана і Піндара.

Адукацыю атрымаў у Оксфардскім універсітэце. У 1796 годзе Кэры прыняў англіканскае пасвячэнне і пазней быў памочнікам бібліятэкара ў Брытанскім музеі. Пераклад «Пекла» выйшаў у 1805-06, уся «Боская камедыя», пад назвай «Адкрыццё» (), або «Пекла, Чысцец і Рай» —- у 1814 годзе.

Літаратура

Спасылкі «Henry Francis Cary». Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online. Encyclopædia Britannica Inc., 2012. Web. 31 Aug. 2012.

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Постаці Гібралтара Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта