Спарафі́л, або спаралі́сцік — бакавы орган парасткаў спарафіту сасудзістых раслін, відазменены ліст, на якім размяшчаецца адзін або некалькі спарангіяў.

У разнаспоравых раслін, у залежнасці ад таго, якога тыпу спарангіі размяшчаюцца на спарафіле, адрозніваюць макраспарафілы, або мегаспарафілы (жаночыя спарафілы) і мікраспарафілы (мужчынскія спарафілы).

Спарафілы кветкавых раслін Спарафілы ў перайначаным відзе захоўваюцца і ў кветкавых раслін.

Мегаспарафілу (макраспарафілу) голанасенных раслін і разнаспоравай папараці адпавядае ў кветкавых раслін пладалісцік (іншыя назвы — пладнік, карпела, )Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 146, 206. — 268, с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3000 экз. — ISBN 978-5-358-01214-1. — УДК 581.4(038).

Мікраспарафілу голанасенных раслін і разнаспоравай папараці адпавядае ў кветкавых раслін тычынкавая ніць — стэрыльная частка тычынкі.

Літаратура

Катэгорыя:Генератыўныя органы раслін