Falcon 9 («Фалькон 9», «Сокал 9») — аднаразовая ракета-носьбіт сямейства РН Фалькон кампаніі «SpaceX». Першы запуск новай ракеты-носьбіта адбыўся 4 чэрвеня 2010 года. Прапануюцца розныя канфігурацыі ракеты-носьбіта з масай карыснай нагрузкі-дастаўкі на нізкую апорную арбіту (НАА) у дыяпазоне 10,4-32 т і на геапераходную арбіту (ГПА) у дыяпазоне 4,7-19,5 т. Кошт запуску спадарожніка для заказчыка складзе ад $ 49,9 млн да $ 56 млн, у залежнасці ад масы і аб'ёму карыснай нагрузкі (для варыянту РН «Фалькон 9», да 10 т на НАА і 4,7 т на ДВА). Кантэйнер карыснай нагрузкі мае дыяметр у дыяпазоне 3,6-5,2 м. «Фалькон 9» таксама разглядаецца ў якасці кандыдата для запуску камерцыйнага пілатуемага касмічнага апарата (ПКА) SpaceX Dragon і яго грузавога варыянту для забеспячэння МКС.

Зноскі

Спасылкі

Test firing of two Merlin 1C engines connected to Falcon 9 first stage, Movie Test firing of two Merlin 1C engines connected to Falcon 9 first stage, Movie Press release announcing design (September 9, 2005) SpaceX hopes to supply ISS with new Falcon 9 heavy launcher (Flight International, September 13, 2005) SpaceX launches Falcon 9, With A Customer (Defense Industry Daily, September 15, 2005)

Катэгорыя:Ракеты-носьбіты ЗША