Міхал Бжастоўскі ( — , в. ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі вялікі літоўскі (1764—1784).
Біяграфія З роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага, старэйшы брат кашталяна полацкага Адама Бжастоўскага.
У юнацтве правёў шмат часу ў Германіі, Францыі і Італіі, дзе служыў у . Пасля вяртання атрымаў чыны палкоўніка i камергера (1749).
У 1746—1764 гадах шмат разоў выбіраўся паслом на соймы. Харунжы пяцігорскі, гусарскі, генерал-лейтэнант пяхоты (1753), пісар літоўскі ў 1758—1762 гадах, вялікі канюшы літоўскі ў 1762—1764 гадах, падскарбі вялікі літоўскі з 1764 года; староста аранскі з 1751 года, ашмянскі ў 1765—1770 гадах, пунскі з 1766 года.
У снежні 1764 года выкупіў у Яна Ежы Флемінга пасаду падскарбія вялікалітоўскага за 400 000 злотых.
З’яўляючыся прыхільнікам «Фаміліі», 16 красавіка 1764 года ўзначаліў генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага. У тым жа ж годзе быў абраны паслом на канвакацыйны сойм ад Ашмянскага павета. Падтрымаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай.
Прыймаў удзел у здушэнні Барскай канфедэрацыі, нацкоўваючы рускіх нават на сваіх сваякоў.
На сойме 1773—1775 гадоў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўвёў Міхала Бжастоўскага ў склад Пастаяннай Рады. У 1776 годзе стаў членам канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага.
Асоба Масон.
Вёў марнатраўны і бесшабашны лад жыцця. З мэтай пабудовы палаца ў Сітцах трымаў у заставе радзівілаўскія ўладанні Порплішча і Глыбокае. Падобны лад жыцця пагаршаў фінансавае становішча роду. У 1771 годзе Міхал Бжастоўскі звяртаўся да расійскага пасла з просьбай выдаць крэдыт на 3 000 000 злотых, у чым яму было адмоўлена.
Пакінуў пасля сваёй смерці шмат пазык, што стала адной з прычын фінансавага краху роду Бжастоўскіх.
Сям’я і дзеці Быў жанаты на Казіміры Агінскай (1712—1792), дачцэ ваяводы троцкага Юзафа Яна Тадэвуша Агінскага і Ганны Агінскай (у дзявоцтве Вішнявецкай). У шлюбе нарадзілася адзіная дачка — Барбара.
Узнагароды У 1766 годзе стаў кавалерам ордэна Святога СтаніславаZbigniew Dunin-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 178., у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога Аляксандра НеўскагаБантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула, 2005, с. 148., у 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 193..
Літаратура Władysław Konopczyński: Brzostowski Michał. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937, s. 52-53. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910 Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 193. Elektorów poczet, którzy niegdyś głosowali na elektorów Jana Kazimierza roku 1648, Jana III. roku 1674, Augusta II. roku 1697, i Stanisława Augusta roku 1764, najjaśniejszych Królów Polskich, Wielkich Książąt Litewskich, i.t.d. / ułożył i wydał Oswald Zaprzaniec z Siemuszowej Pietruski, Lwów 1845, s. 33. Volumina Legum, t. VIII, Petersburg 1860, s. 86. Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 178. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула, 2005, s. 148.
Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Старосты аранскія Катэгорыя:Старосты пунскія Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Памерлі ў Варэнскім раёне