Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у ЗадарожжыЗнаходзіцца на паўночнай ускраіне суседняй в. Мнюта 2 Глыбоцкага раёна, узведзены ў 1910.
Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
У 1902 згарэў стары драўляны касцёл, пасля чаго пачолася будаўніцтва новага мураванага, завершанае ў 1910.
Святыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.
Архітэктура Помнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад фланкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы са шпілямі. Сцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні, над уходам — хоры.
Вакол касцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Задарожжа (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:1910 год у Беларусі