thumb|Прафесар права, вядомы змагар з аўтарскім правам, аўтар шэрагу кніг і заснавальнік Лорэнс Лесіг thumb|Статыстыка росту выкарыстоўвання ліцэнзій Creative Commons, апублікаваная ў кнізе «The Power of Open». thumb|Сазаснавальнік Creative Commons Хэл Абельсан thumb|Сазаснавальнік Creative Commons Эрык Элдрэд thumb|350px|Відэаролік «Reticulum Rex» на англійскай мове. Прагляд с субтытрамі на рускай мове даступны па спасылцы. thumb|350px|Creative Commons Kiwi. Кароткая анімацыя, якая тлумачыць, што такое Creative Commons. thumb|350px|Creative Commons і камерцыя. thumb|350px|Media That Matters: A CC Case Study. thumb|350px|Mayer and Bettle. thumb|350px|thumbtime=98|Mayer і Bettle тлумачаць, што такое Creative Commons. Для прагляду з англійскімі субцітрамі перайдзіце па спасылцы.

Creative Commons (CC) — некамерцыйная арганізацыя, галоўнай мэтай якой з’яўляецца пашырэнне легальнага распаўсюджвання творчых прац.Creative Commons FAQ Штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска, ЗША. Арганізацыя распрацавала шэраг ліцэнзій, якія маюць агульную назву «ліцэнзіі Creative Commons». Гэтыя ліцэнзіі дазваляюць аўтарам размеркаваць, якія правы пакінуць сабе, а ад якіх адмовіцца на карысць іншых карыстальнікаў. Вікіпедыя — адзін з самых вядомых інтэрнэт рэсурсаў, які выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons.

Арганізацыя была заснавана ў 2001 годзе Лорэнсам Лесігам, Хэлам Абельсанам і Эрыкам Элдрэдам пры падтрымцы Center for the Public Domain. У 2011 годзе яна налічвае ў складзе сваёй партнёрскай сеткі больш за 100 арганізацый у больш чым 70 юрысдыкцыях па ўсяму свету. Мэта Creative Commons складаецца ў павялічэнні колькасці твораў, даступных для легальнага свабоднага распаўсюджвання і выкарыстання. Першы набор ліцэнзій з’явіўся ў снежні 2002 года.Creative Commons History , з дапамогай якіх аўтары могуць гібка кіраваць сваімі аўтарскімі правамі. Ліцэнзіі дазваляюць аўтарам-стваральнікам паведаміць, ад якіх правоў яны хацелі б адмовіцца, а якія правы яны пакідаюць за сабой. Такі падыход быў названы «some rights reserved» — «некаторыя правы захаваны», у процівагу стандартнага «усе правы захаваны».

Раней ужо існавалі так званыя свабодныя ліцэнзіі для камп’ютарных праграм і тэхнічнай дакументацыі. Навізна Creative Commons складалася ў тым, што яны выкарыстоўвалі ідэю філосафа і праграміста Рычарда Столмана, дадаўшы да ліцэнзій метаданыя для апрацоўкі інфармацыі аб аўтарскім праве камп’ютарамі і максімальна спрасцілі ідэю для выкарыстання не юрыстамі, а простымі людзьмі, стварыўшы так званыя «кароткія апісанні» ліцэнзій са зразумелымі значкамі. Ліцэнзіі Creative Commons юрыдычна не супярэчаць і ні ў якім разе не змагаюцца і не замяняюць аўтарскае права, а наадварот заснаваны на ім і выкарыстоўваюць яго законы, але фактычна з-за больш ліберальнага падыходу ствараюць канкурэнцыю стандартнаму абмежавальнаму аўтарскаму праву і ўспрымаюцца як апазіцыя капірайту.

Ліцэнзіі Creative Commons знайшлі прымяненне ў культуры, адукацыі, навуцы, урадах і дзяржаўных установах, музычных супольнасцях, у гуказапісваючых кампаніях. Creative Commons выкарыстоўваюць шырокі спектр інтэрнэт-праектаў, ад дзяржаўных (сайт прэзідэнта ЗША), навуковай літаратуры (InTech), энцыклапедычных (Вікіпедыя), сайтаў адкрытых баз даных да сайтаў з музыкай (Jamendo), фатаграфіямі (Flickr), відэа (YouTube) і г.д. Па ўсім свеце, па самых сціплых падліках, па становішчу на снежань 2010 года пад рознымі ліцэнзіямі Creative Commons распаўсюджваецца больш 400 мільёнаў твораў. Пошук па ліцэнзіраваннаму кантэнту ажыццяўляе Google. Карыстальнікам ліцэнзіі Creative Commons даюць кантэнт, які можна легальна выкарыстоўваць (напрыклад, блогерам больш не трэба пры размяшчэнні відарыса ў сябе парушаць аўтарскія правы, а ўстановам харчавання і іншым кампаніям не трэба плаціць за музыку таварыствам па калектыўнаму кіраванню аўтарскімі правамі).

Назва  — творчы, аўтарскі;  — суполкі, простыя людзі і іх маёмасць.

Эканаміст Гарэт Хардзін апублікаваў у 1968 годзе цікавы артыкул, пад назвай «Трагедыя абшчын» (). У гэтым артыкуле ён паказвае сваё рэзкае тлумачэнне адной з самых актуальных эканоміка-сацыяльных дылем. Згодна Хардзіну, абшчыны, гэта значыць тыя рэчы, якія нікому не належаць, але якія могуць быць выкарыстаны ўсімі, заўсёды будуць мець сумны канец. Ён выкарыстоўвае метафару пастухоў, якія маюць агульны надзел зямлі, на якім яны ўсе маюць права пасвіць кароў. Па меркаваннях Хардзіна, у інтарэсах кожнага пастуха, пасвіць столькі кароў, колькі магчыма на гэтай зямлі, нават калі гэта ў выніку шкодзіць абшчыне. Пастух атрымоўвае ўсе выгады ад дадатковай каровы, у той час як шкода абшчыне з’яўляецца агульнай для ўсёй групы. Аднак, калі ўсе пастухі прымуць індывідуальна рацыянальнае рашэнне, абшчына будзе знішчана, і цярпець будуць усе пастухі.

Як піша ў кнізе «Creative Commons: a user guide» італьянскі юрыст і даследчык, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных капілэфту і адкрытай культуры Simone Aliprandi, «Тэарэтыкі Creative Commons і ў першую чаргу Лорэнс Лесіг, сцвяржаюць замест гэтага, што ў выпадку такіх тавараў, як творчыя і інтэлектуальныя прадукты, гэта праблема не існуе, таму што кожны твор павышае сваю сацыяльную каштоўнасць па меры таго, як большая колькасць людзей можа атрымаць ад гэтага карысць. Акрамя таго, гэтыя тавары не схільны ні да пагаршэння, ні да прыроднага недахопу, таму што чалавечая творчасць не ведае межаў». Такім чынам, мы можам справядліва казаць пра «камедыю абшчын», дзе закранутыя тавары дакладна з’яўляюцца творчымі абшчынамі (creative commons)", — падводзіць вынік Simone Aliprandi.Simone Aliprandi — Creative Commons: a user guide

Мэта і ўздзеянне Мэта Creative Commons — дазволіць трымальнікам аўтарскіх правоў перадаць некаторыя з праў на свае творы грамадскасці, і ў той жа час захаваць за сабой іншыя правы. Справа ў тым, што ў адпаведнасці з законамі аб аўтарскіх правах, якія дзейнічаюць у большасці краін свету, усе правы, як маёмасныя, так і немаёмасныя, належаць аўтарам аўтаматычна. Creative Commons даюць магчымаць перадаць некаторыя правы грамадскасці па сродках сямейства гатовых ліцэнзій, прызнаных юрыдычнымі заканадаўствамі шматлікіх краін.

У афіцыйным відэароліку Creative Commons «Reticulum Rex» (2003 год) распавядаецца пра планы праекта — «унесці частку разумнага сэнсу ў спрэчку пра аўтарскае права. Стаць партнёрам аўтарскага права і разабрацца па якіх правілах трэба дзейнічаць. Дапамагчы аўтарам стварыць прастору свабоднай культуры, адкуль можна пасля чэрпаць натхненне». Таксама заяўляецца, што ёсць планы «убудаваць нашу філасофію і ліцэнзіі ў структуру сеткі» (што ў іх атрымалася — пошук па ліцэнзіям падтрымлівае Google), «разбурыць перашкоду паміж чытачом і аўтарам, паміж слухачом і кампазітарам, аудыторыяй і выканаўцам, грамадствам і грамадзянінам, культурай і творцам, адрадзіць творчасць і з вашай дапамогай працягваць расці і стаць як містэр капірайт».

Creative Commons была апісана як арганізацыя, якая знаходзіцца наперадзе капілефт-руху, што імкнецца падтрымаць стварэнне больш багатага грамадскага здабытку, прадстаўляя альтэрнатыву аўтаматычнаму аўтарскаму праву па прынцыпе «усе правы абаронены», атрымаўшую назву «некаторыя правы абаронены». Дэвід Бэры і Жыль Мос кажуць пра Creative Commons як пра арганізацыю, якая стымулюе цікавасць да пытання аб інтэлектуальнай уласнасці і спрыяюць пераасэнсаванню ролі «агульнай уласнасці» у «інфармацыйную эру». Акрамя гэтага, Creative Commons прадставіла «інстытуцыянальную, практычную і юрыдычную падтрымку асобам і групам, якія жадаюць паэксперыментаваць і камуніцыраваць з культурай больш вольна». Berry & Moss 2005

Creative Commons працуе, каб процістаяць «культуры дазвалення», якая мае тэндэнцыю да дамінавання і робіцца больш абмяжавальнай. Згодна Лорэнсу Лесігу, заснавальніку Creative Commons, гэта «культура, у якой аўтары пачынаюць ствараць толькі з дазволу абладаючага ўладай або аўтара з мінулага». Лесіг сцвярджае, што над сучаснай культурай дамінуюць традыцыйныя распаўсюджвальнікі кантэнта для таго, каб падтрымліваць і ўмацоўваць сваю манаполію на культурныя прадукты, такія як папулярная музыка і кіно, і што Creative Commons можа даць альтэрнатывы гэтым абмяжаванням.

Заснавальнікі Creative Commons сцвярджалі, што пашырэнне прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (як закон 1998 года аб падаўжэнні тэрміна дзеяння аўтарскіх правоў на 20 год) можа перашкаджаць творчасці і інавацыям.A New Direction for Intellectual Property — NYTimes.com.

Шкода прынцыпа аўтаматычнай аховы У афіцыйным відэа Creative Commons «Get Creative» распавядаецца пра тое, як законы аб аўтарскім праве змянілісь у горшы бок.

У ЗША раней для аховы аўтарскімі правамі аўтар павінен быў паставіць на сваім творы знак аховы аўтарскіх правоў. У адваротным выпадку твор не абараняўся аўтарскім правам і пераходзіў у грамадскі здабытак. «Вы абвяшчалі свету, каб папярэдзіць, што аўтраскае права будзе працаваць. І гэта была карысная работа», — гаворыцца ў відэа.

У 1989 годзе ЗША далучыліся да Бернскай канвецыі і ахова твораў стала аўтаматычнай. «З моманту, калі вы націснулі „захаваць“ навуковы артыкул, засоўка пстрыкнула і зачынілася, з моманту, калі вы адарвалі вашу асадку ад намаляваных на сурвэтцы крамзоляў, ваш твор абаронены аўтарскім правам не залежна ад таго быў ці не містэр капірайт у галоўнай ролі або эпізадычнай. Такім чынам, раптам не засталося спосаба даведацца ці валодае хтосьці чым-небудзь або не. …Новыя правілы не кажуць нікому нічога пра тое, як вы павінны аб’яўляць, што вы жадаеце дазволіць вызначае выкарыстанне вашага твора». Далей у відэа гаворыцца, што калі вам трэба выкарыстоўваць які-небудзь кантэнт, вам неабходна карыстацца паслугамі юрыстаў або знаходзіцца ў прававой невызначанасці. У якасці вырашэння праблема прапануецца выкарыстоўваць ліцэнзіі Creative Commons.

Гісторыя

Перадгісторыя У пачатковы перыяд гісторыі камп’ютараў зыходныя коды праграм былі адкрыты і кожны праграміст меў магчымасць змяняць праграмы пад свае патрэбы і выпраўляць памылкі. Паступова ўсе сталі закрываць зыходны код. Паралельна адбываўся ўзаемазвязаны працэс закапірайчывання праграм. Раней праграмы не абараняліся аўтарскімі правамі і распаўсюджваліся бескарысна і без перашкод. У хуткім часе, у тым ліку дзякуючы прыняццю шэрагу законаў у ЗША, праграмы сталі закрытымі, поўнасцю абароненымі аўтарскімі правамі, а карыстальнікам забаранялася дзяліцца імі з іншымі людзьмі. Свой унёсак у закапірайчыванне зрабіў і Біл Гейц, які апублікаваў свой адкрыты ліст.

Гэта ўсё выклікала абурэнне праграміста і філосафа Рычарда Столмана. У 1983 годзе ён заснаваў праект GNU з мэтай стварэння аперацыйнай сістэмы, прадстаўляючай карыстальніку магчымасць глядзець зыходны код і змяняць яго пры неабходнасці. Праз некаторы час быў прыдуманы тэрмін «свабоднае праграмнае забеспячэнне» і заснаваны Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння. У 1985 годзе Рычард Столман апублікаваў маніфест GNU з мэтай выкласці задачы праекта GNU і растлумачыць неабходнасць у свабодным праграмным забеспячэнні.

Рычар Столман прыдумаў юрыдычны сродак процістаяння прыхільнікам закрытых праграм. Гэтай прыладай стала так званая капілефтная свабодная ліцэнзія GNU General Public License, якая была апублікавана ў 1989 годзе і паспяхова выкарыстоўвае закон аб аўтарскім праве для барацьбы супраць яго самога. Дзякуючы гэтай ліцэнзіі праграмы рабіліся свабоднымі. GPL хутка стала вельмі папулярнай у шмат якіх праеках, але яна была напісана толькі для выкарыстання з праграмамі, а не для тэхнічнай дакументацыі, якая пастаўлялась з праграмамі.

14 ліпеня 1998 года была выдадзена капілефтная Open Content License.

У верасні 1999 года быў выдадзены чарнавы варыянт GNU Free Documentation License — капілефт-ліцэнзіі для тэкстаў, якая была прызначана для выкарыстання ў кіраўніцтвах, падручніках і іншай камп’ютарная дакументацыі.