Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 года, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), пасол у Туркменістане (2011—2013).

Біяграфія Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азербайджанскай ССР у 1964 г.

У 1985 годзе скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР.

Служыў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, памежных войсках.

1991—1996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнай упраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі.

1996—1999 — першы намеснік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу.

Са жніўня 1999 года — першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2004 года — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС.

22 сакавіка 2005 года — 29 снежня 2010 — міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

26 жніўня 2011 года прызначаны паслом Беларусі ў ТуркменістанеУказ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 372 «О назначении Э. Р. Бариева» (1/12785) . 16 мая 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Мае больш за 100 навуковых публікацыяў.

Генерал-лейтэнант унутранай службы.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» II, III ступеняў, медалямі іншых краін.

Спасылкі Біяграфія на старонцы МНС Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Туркменістане