Уладзі́мір Мікала́евіч Палуя́н (нар. , , Турэцкі сельсавет, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2009—2014).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1988), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2006).

У 1982—1988 гадах працаваў на МТЗ фрэзэроўшчыкам, наладчыкам, сакратаром камітэту камсамола.

У 1991—1994 гадах — дырэктар шматпрофільнага малога прадпрыемства «Цімэн» у Мінску.

У 1994—1997 гадах — вядучы спецыяліст, галоўны эксперт Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2002 гадах — галоўны спецыяліст, начальнік упраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Камітэту дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2004 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Мінску.

З 2004 года — першы намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

З 4 снежня 2009 да 27 снежня 2014 года — Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС 10 кастрычніка 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Міністр па падатках і зборах рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года быў прызначаны адказным за дзейнасць падатковых органаў, якія падтрымалі крымінальную справу супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы падставу у выглядзе ўхілення ад сплаты падаткаў.Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012.

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на старонцы Беларускага тэлеграфнага агенцтва

Катэгорыя:Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС